Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  3. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  4. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  5. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  6. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  7. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  8. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  9. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  10. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  11. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  12. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  13. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  14. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
Читать по-русски


/

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне расійскага стэндап-коміка Арцемія Астаніна.

Артемий Останин после задержания. Фото: ГУБОПиК
Арцемій Астанін пасля затрымання. Фота: ГУБАЗіК

«Гідкі персанаж заслугоўвае максімальнага пакарання. Толькі пазаўчора ў Расіі распачалі крымінальную справу, а ўчора яго ўжо ўзялі ў Беларусі», — заявілі беларускія сілавікі.

З іх словаў, мужчына быў перададзены расійскім сілавікам 17 сакавіка.

У Расіі на коміка завялі крымінальную справу па артыкуле пра распальванне нянавісці, варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці (артыкул 282 КК РФ), піша «Медыязона». У прэс-рэлізе Следчага камітэта гаварылася, што Астанін на канцэрце 15 сакавіка ў Маскве агучваў «варожыя каментары ў адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

Комік у размове з «Осторожно, новости» удакладніў, што гаворка ішла не пра ўдзельніка «спецыяльнай ваеннай аперацыі», а пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20».