Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  2. В Минске «посыпалась» крупная IT-компания. Показываем, как пропаганда нахваливала ее проект (доходило до абсурда)
  3. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  4. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  5. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  6. Рэгіёны працягваюць павышаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце
  7. Прарасійскую актывістку Бондараву арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле
  8. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
  9. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  10. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  11. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  12. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
Читать по-русски


/

Зборная Даніі стала апанентам беларусаў па кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2026 года.

Матч Лиги наций между сборными Португалии и Дании: с мячом Криштиану Роналду. Лиссабон, Португалия, 23 марта 2025 года. Фото: Reuters
Матч Лігі нацый паміж зборнымі Партугаліі і Даніі: з мячом Крышціяну Раналду. Лісабон, Партугалія, 23 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

У верасні гэтага года нашай камандзе пад кіраўніцтвам іспанца Карласа Алоса трэба будзе пачаць барацьбу за траплянне на свой першы топ-турнір у гісторыі. Два супернікі вызначыліся яшчэ ў снежні мінулага года — Грэцыя і Шатландыя. А трэці стаў вядомы пасля чвэрцьфінальнага супрацьстаяння ў Лізе нацый паміж Партугаліяй і Даніяй. Датчане па суме двух матчаў аказаліся слабейшымі (1:0, 2:5) і далучыліся да адборачнай групы з удзелам беларусаў.

Адзначым, што за зборную Партугаліі па-ранейшаму выступае 40-гадовы Крышціяну Раналду. У сустрэчы ў адказ Раналду не рэалізаваў пенальці на шостай хвіліне і адзначыўся голам у другім тайме.

Чэмпіянат свету 2026 года пройдзе з 11 чэрвеня да 19 ліпеня ў ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў турніры возьмуць удзел 48 каманд. Ад Еўропы на мундыяль трапяць 16 зборных. Яны разбітыя на 12 груп — па чатыры ці пяць удзельнікаў, якія згуляюць адзін з адным дома і на выездзе. Наўпрост у фінальную стадыю выходзяць пераможцы групаў, а чатыры астатнія пуцёўкі будуць разыграныя ў стыкавых матчах з удзелам 12 каманд, якія занялі другія месцы, і чатырох калектываў, якія трапілі праз Лігу нацый.

Беларусы пачнуць кваліфікацыю 5 верасня гульнёй супраць грэкаў.